Сасновіч — у паўфінале тэніснага турніру WTA ў Сіднеі

Сасновіч — у паўфінале тэніснага турніру WTA ў Сіднеі

Аляксандра Сасновіч — у паўфінале тэніснага турніру WTA ў Сіднеі. У 1/4 фіналу беларуска без праблем перамагла Цімею Бачынскі са Швейцарыі — 6:3, 6:3. Адзначым, што Сасновіч — 33-я ракетка свету, Бачынскі — 192-я.

Саперніцай Аляксандры Сасновіч у чвэрцьфінале стане пераможца паядынку Ангеліка Кербер (Германія) — Петра Квітава (Чэхія). Кербер — 2-я ракетка свету, Квітава — 8-я. Менавіта чэшка ўжо на старце турніру абыграла беларуску Арыну Сабаленка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі