Сасновіч прайграла Шарапавай і выбыла з Australian Open

Сасновіч прайграла Шарапавай і выбыла з Australian Open

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч, якая займае 105-е месца ў сусветным рэйтынгу, у другім крузе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі саступіла расіянцы Марыі Шарапавай (5-е месца) і выбыла з барацьбы — 2:6, 1:6.

Нагадаем, што раней першы раунд адзіночнага разраду пераадолела Вікторыя Азаранка (16), якая разграміла бельгійку Элісан Ван Айтванк — 6:0, 6:0. Іншая беларуска Вольга Гаварцова (71) у стартавым матчы саступіла Таццяне Марыі з Нямеччыны — 4:6, 3:6 і цяпер будзе выступаць у парным разрадзе.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі