Вы тут

Сасновіч атрымала валявую перамогу на старце турніру ў Дубаі

Архіўнае фота

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч атрымала валявую перамогу на старце турніру ў Дубаі, прызавы фонд якога складае 2,828 млн долараў.

У 1 туры Сасновіч, якая цяпер займае 33-е месца ў рэйтынгу WTA, сустрэлася з расіянкай Кацярынай Макаравай (66). Першы сэт беларуска разгромна прайграла — 0:6, у другім яна спачатку таксама дазволіла саперніцы павесці ў ліку, але потым пераламіла гульню і другі сэт быў 7:5 на карысць нашай тэнісісткі. У трэцім сэце Сасновіч адолела Макараву — 6:4.

У наступным туры Аляксандра згуляе з прадстаўніцай Тайваня Се Шувэй (31), якая перамагла 12-ю ракетку свету Анастасію Севаставу з Латвіі. Тыдзень таму Сасновіч саступіла Се Шувэй на турніры ў Досе.