Санслужба Мінску знайшла парушэнні ў салонах прыгажосці

Праверкі прайшлі з 25 па 28 кастрычніка, паведамляе interfax.by. Пазапланавыя тэматычныя праверкі прайшлі па касметычных і касметалагічных салонах, кабінетах, а таксама цырульнях, якія аказваюць касметычныя і касметалагічныя паслугі.



У 36 з іх выяўленыя парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства. Па выніках праверак прыпынялася дзейнасць 16 суб'ектаў гаспадарання, на кіраўнікоў 29 правераных суб'ектаў гаспадарання пачаты адміністрацыйны працэс.



Пераважная большасць парвапарушэнняў — гэта аказанне касметалагічных і фізіятэрапеўтычных паслуг пры адсутнасці ліцэнзіі на медыцынскую дзейнасць, неналежнае захоўванне і апрацоўка інструментаў для абслугоўвання кліентаў, незахаванне тэрмінаў прыдатнасці касметычнай прадукцыі.



Акрамя таго, былі зафіксаваныя выпадкі невыканання графіку і рэкамендацый па вільготнай прыборцы памяшканняў салонаў і кабінетаў, а таксама выпадкі нясвоечасовага праходжання медагляду работнікамі гэтых установаў.



Фота — erlana.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі