Санслужба Беларусі выявіла парушэнні ў 94% крамаў і кавярняў

Санітарна-эпідэміялагічная служба з 1 па 15 ліпеня праверыла 1060 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання. У 992 з іх, або амаль у 94%, былі выяўленыя парушэнні, перадае БЕЛТА.

Сярод асноўных парушэнняў называюцца нездавальняючы санітарны стан тэрыторыі, памяшканняў, абсталявання (20,4%), рэалізацыя тавару без маркіроўкі або з няпоўнай інфармацыяй аб тавары (16%). Акрамя таго праверкі выявілі парушэнне ўмоваў захоўвання (23,6%), рэалізацыю тавару са скончаным тэрмінам прыдатнасці або захоўвання (14,5%), адсутнасць дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку харчовых прадуктаў (6,3%).

У Міністэрстве аховы здароўя кажуць, што гэтыя парушэнні сведчыць пра адсутнасці на аб'ектах нармальнага кантролю як з боку работнікаў прадпрыемства, так і адміністрацыі.

Санслужба прыпыніла дзейнасць 170 аб'ектаў. Пасля ліквідацыі парушэнняў 130 кропак аднавілі сваю дзейнасць. Было забароненае абарачэнне больш як пяці тон харчовай прадукцыі. Кіраўнікам суб'ектаў гаспадарання выдалі 430 прадпісанняў па ліквідацыі парушэнняў.

Фота: realforum.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі