Санкцыі супраць прадстаўнікоў Беларусі могуць прыпыніць пісьмовай працэдурай

Санкцыі супраць прадстаўнікоў Беларусі могуць прыпыніць пісьмовай працэдурай

Рашэнне пра санкцыі Еўрасаюза супраць прадстаўнікоў Беларусі могуць прыняць пісьмовай працэдурай, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Савета ЕС.

На пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў у Люксембургу 26 кастрычніка беларускае пытанне абмяркоўваць не плануецца. У прэс-службе Савета ЕС кажуць, што, згодна з рэгламентам, рашэнне пра далейшы лёс санкцыяў можа быць прынятае на любым пасяджэнні Савета ЕС. "Не абавязкова, каб гэта быў Савет міністраў замежных спраў. Але калі не запланавана наогул ніякіх пасяджэнняў, — а на гэтым тыдні больш не будзе сустрэч Савета да 31 кастрычніка, — рашэнне заўсёды можа быць прынята пісьмовай працэдурай", — паведаміла прадстаўніца прэс-службы.

Нагадаем, што 31 кастрычніка заканчваецца тэрмін дзеяння папярэдняга рашэння Савета ЕС аб ​​санкцыях да прадстаўнікоў Беларусі. Пасля завяршэння сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў прадстаўнікі ЕС неафіцыйна паведамлялі, што санкцыі Еўрасаюза будуць прыпыненыя на чатыры месяцы. Афіцыйна гэтае рашэнне мае быць аформленае да канца кастрычніка.

Па звестках агенцтва Reuters, пад санкцыямі застануцца чатыры чалавекі, якіх ЕС лічыць датычнымі да знікнення ў Беларусі палітыкай у 1999-2000 гадах. Гэта Уладзімір Навумаў (былы міністр унутраных спраў), Віктар Шэйман (былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта), Юрый Сівакоў (у перыяд знікнення палітыкаў займаў пасаду кіраўніка МУС) і Дзмітрый Паўлічэнка (камандзір брыгады спецназу ўнутраных войскаў МУС). Акрамя таго, хутчэй за ўсё замарозка санкцыяў не закране экспарцёра ўзбраенняў "Белтэхэкспарт".

Фота: sputnik.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі