Вы тут

Нэвіл Лангботам і Сам-Ведаеш-Хто: хто ёсць хто ў Гары Потэру па-беларуску

"Гары Потэр і філасофскі камень"

Праз 22 гады пасля выхаду рамана "Гары Потэр і філасофскі камень" (і некалькіх неафіцыйных перакладаў) кніга ўрэшце афіцыйна выйшла на беларускай мове. Афіцыйная прэзентацыя — 14 снежня ў 11:00 у мінскай кнігарні "Светач". Але ў Еўрарадыё асобнік "Гары Потэра і філасофскага каменя" ёсць ужо цяпер, таму мы можам паказаць вам, як выглядае кніга.

Перакладчыца Алёна Пятровіч падышла да арыгінальнага тэксту беражліва. Хафлпаф і Равенкло не сталі Пуфендуем і Кагтэўранам, як у класічным "расмэнаўскім" перакладзе на рускую мову. На старонках беларускага перакладу дзейнічае Сам-Ведаеш-Хто (вы ж самі ведаеце, хто гэта, праўда?), яму супрацьстаіць Нэвіл Лангботам (а не Даўгапупс). Люстэрка Еіналеж ператварылася ў Люстэрка Арам, а заклён "Вінгардыум Левіёса" — у "Лятавіум Левіёса"!

Афіцыйны старт продажаў "Гары Потэра" па-беларуску — заўтра. Прыемнага чытання!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.