Вы тут

Саладуха патроліў футбалістаў БАТЭ перад гульнёй з "Арсеналам" (відэа)

Аляксандр Саладуха / Кадр з відэа

Спявак Аляксандр Саладуха выступіў са зваротам да футбалістаў барысаўскага клуба БАТЭ перад матчам з "Арсеналам". 

Зварот артыста быў поўны іроніі. "Калі вы скончыце браць аўтографы ў гульцоў "Арсенала", нікуды не разыходзьцеся — вам яшчэ з імі гуляць", — папярэдзіў Саладуха. 

Асобна ён звярнуўся да самага вядомага з беларускіх футбалістаў: "Саша Глеб, не забудзь пакінуць сваю майку "Арсенала" дома — ты ж ужо гулец БАТЭ". 

Не забыўся спявак і парэкламаваць уласную творчасць: "Перад гульнёй уключыце маю песню, бо пасля праслухоўвання маіх песень заўжды прыходзіць поспех". 

Футбольны матч БАТЭ — "Арсенал" адбудзецца 14 лютага на "Барысаў-Арэне".