Сахашчык не верыць, што супраць Украіны гатовыя ваяваць 13 тысяч беларусаў

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы, падпалкоўнік запасу, былы камандзір 38-й брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгады Валерый Сахашчык не верыць, што супраць Украіны гатовыя ваяваць 13 тысяч беларускіх вайскоўцаў (напярэдадні пра гэта заявіў прадстаўнік Генштаба Узброеных сіл Украіны). У каментары @Belarus_Files ён сказаў, што не валодае дакладнай інфармацыяй на гэты конт. Аднак лічыць, што такіх вайскоўцаў можа быць толькі "каля 10-15% ад баяздольнага складу Узброеных сіл Беларусі".

"Не так шмат адмарозкаў, якія гатовыя ісці забіваць і гінуць самі, — кажа Валерый Сахашчык. — ...Калі цябе паставяць перад выбарам — садзішся ў турму або выканаеш загад і пойдзеш ва Украіну, тады будзе не дзесяць, а шэсцьдзесят або дзевяноста адсоткаў. І далей чалавек ужо будзе думаць, што яму рабіць пасля перасячэння мяжы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.