У Генштабе Украіны назвалі лічбу беларусаў, гатовых ваяваць супраць украінцаў
![У Генштабе Украіны назвалі лічбу беларусаў, гатовых ваяваць супраць украінцаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/298961573_383045597341858_8235512831859793215_n.jpg.webp?itok=Rf6lWtn2)
11 жніўня на брыфінгу ў Кіеве намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл Украіны брыгадны генерал Аляксей Громаў назваў лічбу беларусаў, гатовых ваяваць супраць украінцаў на баку Расіі.
"Расія працягвае ўцягваць Беларусь у паўнамаштабную вайну супраць Украіны, — гаварыў ён. — Паводле папярэдніх даных, да 13 тысяч асоб з ліку дзейных і былых вайскоўцаў беларускіх Сіл спецаперацый, а таксама АМАПу падпісалі згоду на ўдзел у вайне супраць Украіны. Асноўны матыў — матэрыяльна-фінансавы. Ніякага ідэалагічнага складніку няма".
Аднак пацверджання гэтага з іншых крыніц няма.
У Кіеве не выключаюць, што Расія можа зладзіць правакацыю на беларускім палігоне з гібеллю замежнікаў, каб "дэманізаваць Узброеныя сілы Украіны і ўцягнуць Беларусь у ваенныя дзеянні".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.