Сабаленка пачула голас з інтанацыяй Лукашэнкі: "Арына, дзе газ?"

Сабаленка пачула голас з інтанацыяй Лукашэнкі: "Арына, дзе газ?"

Арына Сабаленка выбыла з адзіночнага разраду тэніснага турніру ў Дубаі — у чвэрцьфінале яна прайграла ў трох сэтах другой ракетцы свету Сімоне Халеп. Напярэдадні беларуска аднавіла супрацоўніцтва з расійскім трэнерам Дзмітрыем Турсунавым. У Дубаі ён пажартаваў над Сабаленка. Яна давала інтэрв'ю, калі з калідора пачуўся голас з інтанацыяй Аляксандра Лукашэнкі: "Арына, дзе газ?!". У Турсунава гэта атрымалася "вельмі праўдападобна". "Лепш, чым любы Галкін",піша "Прессбол".

А яшчэ падчас апошняй кансультацыі з Арынай у канцы паядынку з Халеп трэнер, даючы парады, выкарыстаў не зусім цэнзурны выраз. І яго пачулі гледачы "Беларусь 5".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі