Вы тут

Сабаленка не здабыла другі за дзень тытул ва Ухане

Jimmie48 Tennis Photography

Беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізе Мертэнс не здолелі выйграць тытул у парным разрадзе тэніснага турніру ў кітайcкім Ухане. У фінальным паядынку яны гулялі з кітайска-расійскім дуэтам Інь-Інь Дуань / Вераніка Кудзерметава і саступілі ў двух сэтах —  6:7 (3:7), 2:6.

За некалькі гадзінаў да гэтага Сабаленка правяла вырашальны паядынак у адзіночным разрадзе і абараніла чэмпіёнства —  летась яна таксама мела тытул на гэтым турніры.

У пары з Мертэнс яна чатыры разы перамагала на турнірах WTA.