Вы тут

Сабаленка і Мертэнс у 1/8 фіналу парнага разраду "Ралан-Гарос"

Reuters

Беларуска Арына Сабаленка ў тандэме з бельгійкай Элізе Мертэнс выйшла ў 1/8 фінала парнага разраду адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе. У матчы 1/16 фіналу Сабаленка і Мертэнс перамаглі Аксану Калашнікаву (Грузія) і Рэбеку Петерсан (Швецыя) — 6:3, 6:3.

У матчы за выхад у чвэрцьфінал беларуска-бельгійскі дуэт пазмагаецца з амерыканкамі Дэйзар Краўчык і Джэсікай Пегула.

У адзіночным разрадзе Сабаленка выбыла з другога кола "Ралан-Гарос", саступіўшы прадстаўніцы ЗША Амандзе Анісімавай.