Са студзеня па кастрычнік у Мінску зарэгістраваныя 664 новыя ВІЧ-інфікаваныя

Са студзеня па кастрычнік у Мінску зарэгістраваныя 664 новыя ВІЧ-інфікаваныя

У Мінску ў студзені-кастрычніку бягучага года зарэгістравана 664 новыя выпадкі ВІЧ-інфекцыі. Такім чынам паказчык захворвання склаў 34,4 на 100 тыс чалавек. Пра гэта паведамляюць у санітарна-эпідэміялагічнай службе горада.

У бягучым годзе 74,5% ад усіх інфікаваных заразіліся праз ін’екцыйнае увядзенне наркатычных сродкаў.

Палавым шляхам ВІЧ заразіліся ў 24,7% выпадкаў. Перадача ВІЧ ад маці дзіцяці склала 0,6%.

З 1987 года па 1 лістапада 2015 года сярод жыхароў сталіцы зарэгістравана 3 306 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, з іх 1 158 выпадкаў у жанчын (35%).

Па стане на 1 лістапада ў сталіцы пражывае 2 853 чалавекі, маючыя ВІЧ-станоўчы статус. Паказчык распаўсюджанасці ВІЧ-інфекцыі складае 0,15% ад агульнай колькасці насельніцтва.

За 28-гадовы статыстычны перыяд назірання ў структуры асноўных шляхоў інфікавання удзельная вага палавога шляху перадачы склала 43,4%, на долю немедыцынскага ін’екцыйнага ўвядзення наркатычных рэчываў прыйшлося 54,3%, перадача ВІЧ-інфекцыі ад маці дзіцяці склала 0,9%, у 1,4% выпадкаў шлях перадачы не быў высветлены. 

Фота: digitalblasphemy.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі