Русы: Сярэдні заробак 700 рублёў у сельскай гаспадарцы — рэальны

Русы: Сярэдні заробак 700 рублёў у сельскай гаспадарцы — рэальны

Сярэдні заробак у сельскай гаспадарцы ў 2018 годзе мусіць дасягнуць 700 рублёў. Пра гэта 30 лістапада падчас выступу перад дэпутатамі і сенатарамі заявіў намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы. Еўрарадыё спытала ў Русага, а ці рэальна гэта?

“Рэальна, — кажа намеснік прэм’ера. — Я вам прывёў прыклад… Паводле статыстыкі, на 120 прадпрыемствах прыкладна 450 рублёў атрымліваюць у сярэднім, да 450. Ёсць група за 600 рублёў. Ужо даволі сур’ёзна, 35%. Таму сёння ў нас 600-650 рублёў, 700 рублёў у нас мусіць быць снежань. Таму рэальна за 2018 год.

103% нам трэба даць рэальнага валавога прыросту аб’ёму. Будзе аб’ём, цэны нармальныя. Закупачныя цэны на ўсе віды прадукцыі яны рэнтабельныя. У нас сёння па гэтых цэнах уся прадукцыя, якую вырабляем, толькі калі там няма разгільдзяйства поўнага, яна рэнтабельная”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі