Руслан Салей набраў 30 бамбардырскіх балаў у цяперашнім чэмпіянаце НХЛ

Беларускі абаронца "Каларада" Руслан Салей дасягнуў мяжы ў 30 бомбардырскіх балаў (6 шайбаў плюс 24 галявыя перадачы) у сёлетнім чэмпіянаце НХЛ.

У ноч з 30 на 31 сакавіка беларус вызначыўся закінутай шайбай у гасцявым паядынку з "Мінесотай". Аднак у выніку каманда Салея прайграла ў овертайме з лікам 2:3.

БЕЛТА