Вы тут

Румас і Мядзведзеў сёння абмяркуюць інтэграцыю Беларусі і Расіі

Дзмітрый Мядзведзеў і Сяргей Румас / Прэс-служба ўрада Расіі

6 верасня ў Маскве адбудзецца сустрэча кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расіі. Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў абмяркуюць інтэграцыю ў рамках Саюзнай дзяржавы, перадае ТАСС.

На перамовах плануецца абмеркаваць таксама актуальныя пытанні расійска-беларускіх адносінаў і ўзаемадзеянне ў Еўразійскім эканамічным саюзе (Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расія).

Як паведамлялася раней, апошнім часам дзейнасць па інтэграцыі дзяржаваў актывізавалася. Двухбаковая група падрыхтавала праграму, якую кіраўнікі Беларусі і Расіі мяркуюць падпісаць 8 снежня. 

Па словах Румаса, у праграме дзеянняў па развіцці Саюзнай дзяржавы найперш будуць прапісаныя дарожныя карты па сектарах эканомікі.

Міністр эканамічнага развіцця Расіі Максім Арэшкін падкрэсліў, што гаворка ідзе пра аб'яднанне дзвюх эканомік на правах роўнага партнёрства, а не пра палітычнае аб'яднанне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.