Стала вядома, калі Лукашэнка і Пуцін падпішуць праграму па інтэграцыі

Стала вядома, калі Лукашэнка і Пуцін падпішуць праграму па інтэграцыі

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падпішуць праграму дзеянняў па інтэграцыі Беларусі і Расіі, а таксама шэраг іншых пагадненняў у снежні 2019 года (прыблізна 8-га снежня). Пра гэта паведаміў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой. Паводле яго слоў, гэтыя дакументы "вырашаюць... адчувальныя пытанні" для нашай краіны, інфармуе БЕЛТА. Найперш гэта пагадненне па газавым пытанні, сказаў міністр.

Дзмітрый Крутой распавёў, што "пасля дарожных картаў пачнецца праца над нарматыўнымі актамі на працягу 2020 года". А з 1 студзеня 2021 года "па асноўных сферах будуць ужо запушчаныя агульныя рынкі" Беларусі і Расіі.

Пра тое, што Аляксандр Лукашэнка атрымаў праект праграмы дзеянняў па інтэграцыі з Расіяй, стала вядома 3 верасня. А на наступны дзень кіраўнік дзяржавы абмяркоўваў дакумент на нарадзе з урадам.

Раней прэм'ер-міністр Сяргей Румас заявіў, што ў праекце праграмы няма пытанняў палітычнага характару. Яе публікацыя чакаецца пасля яе парафіравання прэм'ерамі, а значыць можа адбыцца ўжо ў верасні. Праўда, спачатку дакумент мусіць ухваліць Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі