РПЦ ва Украіне пазбавілі права карыстання Пачаеўскай лаўрай

РПЦ ва Украіне пазбавілі права карыстання Пачаеўскай лаўрай

Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату пазбавілася права выкарыстання комплексу збудаванняў Свята-Успенскай Пачаеўскай лаўры. Раней такое права належала рэлігійнай арганізацыі “Пачаеўская Свята-Успенская лаўра”, на чале якой стаіць мітрапаліт УПЦ Маскоўскага патрыярхату Уладзімір (Мароз), які з’яўляецца настаецелем лаўры.

Рашэнне забраць святыню ў РПЦ прыняло Міністэрства юстыцыі Украіны пасля звароту ў ведамства прадстаўнікоў Крамянецка-Пачаеўскага дзяржаўнага гісторыка-архітэктурнага запаведніка. Мінюст прыйшоў да высновы, што рэгістрацыя права карыстання комплексам будынкаў Пачаеўскай лаўры адбылася з парушэннямі дзеючага заканадаўства і з гэтай прычыны рашэнне аб рэгістрацыі адмянілі, паведамляе censor.net.ua.

Прадстаўнікі рэлігійнай арганізацыі “Пачаеўская Свята-Успенская лаўра” называюць рашэнне Мінюста Украіны беззаконным і заяўляюць, што ўкраінскія ўлады выкарыстоўваюць “камуністычныя метады барацьбы з праваслаўнай царквой”.

Пачаеўская лаўра — гэта найбуйная ў Заходняй Украіне праваслаўная святыня і другая паводле велічыні і значнасці ва ўсёй Украіне пасля Кіева-Пячэрскай лаўры.

11 кастрычніка сінод Сусветнага патрыярхату прыняў рашэнне надаць Украінскай праваслаўнай царкве томас і распачаць працэдуру пераходу да аўтакефаліі. Гэтае рашэнне было прынятае насуперак волі Рускай праваслаўнай царквы, пад чыёй юрысдыкцыяй знаходзіўся Кіеўскі патрыярхат. Пасля гэтага Маскоўскі патрыярхат абвясціў пра разрыў эўзарыстычных сувязяў з Канстанцінопалем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі