РПЦ уводзіць "санкцыі" супраць Канстанцінопальскага патрыярхату

РПЦ уводзіць "санкцыі" супраць Канстанцінопальскага патрыярхату

Руская Праваслаўная Царква ўводзіць "санкцыі" супраць Канстанцінопальскага патрыярхату. "Свяцейшы сінод" РПЦ вырашыў спыніць удзел у структурах пад кіруючай роляй Канстанцінопальскага патрыярхату і перастаць памінаць Сусветнага патрыярха Варфаламея падчас набажэнстваў. Заява змешчаная на афіцыйным сайце Маскоўскага патрыярхату.

Рашэнне кіраўніцтва РПЦ звязанае з прызначэннем Сусветным патрыярхам Варфаламеем двух экзархаў у Кіеў. Чакаецца, што яны рэалізуюць план аб стварэнні Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, якая будзе пад юрысдыкцыяй Канстанцінопальскага патрыярхату. У Маскве такія крокі называюць "грубейшым парушэннем царкоўнага права", "уварваннем адной Памеснай Царквы на тэрыторыю іншай". Кіраўніцтва РПЦ не пагаджаецца, што "Кіеўская мітраполія... ніколі і не перадавалася ў юрысдыкцыю Маскоўскага Патрыярхату".

У РПЦ параўноўваюць сваё рашэнне з разрывам дыпламатычных адносін паміж краінамі. На сённяшні дзень кантакты Рускай Праваслаўнай Царквы з Канстанцінопальскім патрыярхатам захоўваюцца, але іх могуць спыніць пасля абвяшчэння ў Кіеве аўтакефаліі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі