Робі Уільямс стварыў свой футбольны клуб

Робі Уільямс заняўся актыўнай папулярызацыяй еўрапейскага футболу ў Амерыцы, якая традыцыйна аддае перавагу свайму нацыянальнаму варыянту гэтага спорту. Нагадаю, што Робі перабраўся некалькі гадоў у Лос-Анжэлес і яму стала сумна без улюбёнага сокера. Таму музыка вырашыў стварыць уласны клуб. LA Vale FC атрымаў сваю назву ў гонар каманды Port Vale, якая гуляе ў першай лізе англійскага чэмпіянату і за якую з дзяцінства балее Робі Уільямс, больш таго ён жа з’яўляецца адным з яе ўладальнікаў.

Зараз мініятурны "Порт Вэйл" гуляе ў аматарскай Los Angeles Premier League. Паводле словаў самога спевака, ён "заўсёды жадаў быць сябрам якой-небудзь банды - і вось прыкупіў сабе адну. Каманда гуляе разам ужо некалькі гадоў, таму паспела прыцерціся адзін да аднаго. У пачатку здаралася так, што новыя чальцы каманды прыходзілі і адразу ж пачыналі скардзіцца, што трэніроўкі адымаюць у іх шмат часу. Але ніхто нікога не да чаго не прымушае. Маўляў, калі ты жадаеш, то гуляеш, а не жадаеш, лепш пашукай сабе іншы занятак".

Апроч самога Робі Уільямса, у камандзе гуляюць яшчэ некалькі нефутбольных зорак: акцёр чылійскага паходжання Сант'яга Кабрэра, і былы ўдзельнік "EastEnders" Шон Магуяр. Паводле словаў гульцоў LA Vale FC, “Робі з'яўляецца суровым, але справядлівым кіраўніком. Кожны жадае паказаць найлепшае, на што ён здольны, калі Робі на полі, ніхто не жадае расчароўваць яго ".

Фота — desvestir.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі