РНЕ агітуе беларусаў ваяваць за Наваросію

Група “Беларускі атрад добраахвотнікаў РНЕ” з’явілася ў сацыяльнай сетцы Вконтакте. Каардынуе яе працу нехта Іван Замяцін, які жыве ў Смаленску. Вось што ён піша:

“У сувязі з тым, што сёння ў беларускіх СМІ ўзнялася чарговая інфармацыйная хваля на тэму таго, што РНЕ займаецца адпраўкай грамадзян Рэспублікі Беларусь на вайну ў Наваросію, — паведамляю, што гэтую дзейнасць каардыную я — Іван Замяцін — грамадзянін РФ, тэрытарыяльна знаходзячыся ў Смаленскай вобласці Расіі. Грамадзяне Беларусі, якія выказалі жаданне далучыцца да Апалчэння — едуць на вайну ў Наваросію праз тэрыторыю Расіі, а не праз тэрыторыю Беларусі, па маршруце: Беларусь» > Расія » > Наваросія. У сувязі з гэтым, пераканаўчая просьба да журналістаў не даставаць прэс-службу КДБ з каментарамі. Беларускія ўлады нам чыста тэхнічна перашкодзіць ніяк не могуць, нават калі гэтага вельмі захочуць, бо ўсе каардынатары — расійскія грамадзяне і ўсё робіцца праз Расію. У нас Саюзная Дзяржава і межы адкрытыя”.

Апроч таго, у Мінску 18 кастрычніка плануецца сустрэча прыхільнікаў Антымайдану. Галоўны каардынатар — мінчанін Іван Ус, паведамляе minskby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі