РФ увядзе меры супраць украінскіх тавараў з 1 лістапада

Пра гэта паведаміў міністр эканамічнага развіцця РФ Аляксей Улюкаеў, перадае interfax.by.
 
Па словах расійскага міністра, праект пастановы РФ аб увядзенні ахоўных мер для 144 таварных ліній ужо падрыхтаваны. Гэтыя тавары, кажа Улюкаеў, займаюць прыкладна чвэрць таваразвароту Расіі і Украіны. 

Таксама ён адзначыў, што будуць уводзіцца меры, звязаныя з мытным адміністраваннем. "Мы будзем надзвычай уважлівымі ў частцы паходжання тавараў, якія будуць з тэрыторыі Украіны пастаўляцца на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі", — дадаў чыноўнік.
 
Ён заявіў, што будуць уведзеныя дадатковыя адміністрацыйныя меры, напрыклад, санітарны і фітасанітарны кантроль. 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі