Рэспубліканскі дзяржкантроль падтрымаў дэлегацыю салігорскіх ІП

Салігорскія індывідуальныя прадпрымальнікі атрымалі падтрымку рэспубліканскага дзяржкантролю. Дэлегацыя ІП нядаўна наведвала Мінск і скардзілася на адміністрацыю салігорскіх рынкаў.  На думку прадпрымальнікаў, адміністрацыя, якую падтрымлівае райвыканкам, незаконна паднялі арэндную плату за гандлёвае месца да сямі еўра за квадратны метр (і пры гэтым абаснавання гэтага кроку не было дадзена). ІП адмовіліся заключаць новыя дамовы і напісалі скаргі ў Дзяржкантроль, Адміністрацыю прэзідэнта, Генпракуратуру. Тым часам, адміністрацыя рынкаў пачала аказваць ціск на прадпрымальнікаў, пагражаць адключэннем электраэнергіі.

Паводле словаў удзельнікаў дэлегацыі, якая наведвала ў Мінску Дзяржкантроль, там пацвердзілі, што дзеянні адміністрацыі рынкаў незаконныя і паабяцалі заняцца гэтай справай, паведамляе "Бюлетэнь онлайн".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі