Рэспубліканскі баль выпускнікоў каштуе амаль 103 тысячы рублёў

Рэспубліканскі баль выпускнікоў каштуе амаль 103 тысячы рублёў

23 чэрвеня ў Мінску пройдзе Рэспубліканскі баль выпускнікоў. На яго прыедуць з усіх рэгіёнаў краіны больш за 200 найлепшых студэнтаў ВНУ. Гэта і лаўрэаты спецфондаў кіраўніка дзяржавы, і пераможцы алімпіяд, конкурсаў.

Еўрарадыё высветліла, што Рэспубліканскі баль выпускнікоў каштуе амаль 103 тысячы рублёў (гэта больш за 53 тысячы долараў). Інфармацыя пра гэта змешчана на сайце дзяржзакупак. Гэтыя грошы пайшлі на разгорнуты сцэнар, на канцэртную праграму, афармленне, транспартныя выдаткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі