Беларускай кампаніі давядзецца вызначыцца, весці бізнэс у ЗША ці ў Іране.
"Злучаныя Штаты прадпрымаюць дадатковыя меры для ўзмацнення ціску на Іран за яго адмову выканаць свае міжнародныя абавязанні ў сувязі з ядзернай праграмай", — паведамляе Дзярждэпартамент.
"У рамках гэтай стратэгіі Дзярждэпартамент увёў санкцыі ў стаўленні беларускай дзяржаўнай энергетычнай кампаніі "Беларуснафта", — адзначаецца ў паведамленні.
Дзярждэпартамент устанавіў, што ў 2007 годзе "Беларуснафта" склала кантракт на 500 мільёнаў долараў з іранскай NaftIran Intertrade Company для распрацоўкі нафтавага радовішча Джофейр. У той жа час закон 1996 года прадугледжвае накладанне санкцый на кампаніі, якія інвестуюць больш 20 мільёнаў долараў, паведамляе БелаПАН.
29 сакавіка на брыфінгу ў Вашынгтоне афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента Марк Тонар заявіў, што санкцыі азначаюць абмежаванне доступу кампаніі на амерыканскі рынак. "Нават калі цяпер яна не вядзе ў ЗША камерцыйную дзейнасць, у яе будзе абмежавана магчымасць працаваць у ЗША ў будучыні", — сказаў Тонар. Па яго словах, кампаніі прыйдзецца вызначыцца, весці бізнэс у ЗША ці ў Іране.
"Белнафтахім" не каментуе санкцыі ЗША ў адносінах да "Беларуснафты", заявіла РИА Новости прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Марына Касцючэнка.
фота: kompas.by