Жыроўку разлічваюць... “паводле асаблівага алгарытму”

120621 Savi4 Tarify_0.mp3

“100% ці 90% — не ведаю, у нас ёсць паняцце “тарыф", па ім і лічым”, — кажуць Еўрарадыё ў сталічным ЖЭСе на пытанне, якія яны — сабекошты камунальных паслуг. Бо міністр ЖКГ Андрэй Шорац гаворыць, што беларусы кампенсуюць толькі 13,7% жыроўкі! Еўрарадыё прапанавала ЖЭСам і Міністэрству ЖКГ разам пералічыць нашыя жыроўкі.

Пастанова ўрада пра паслугі ЖКГ апісвае тарыфы, што забяспечваюць поўнае (!) пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў. І ў некаторых мінскіх ЖЭСах упэўненыя: гэта і ёсць сабекошт паслуг.

“Напрыклад, карыстанне ліфтам — тарыф 1.700 рублёў з чалавека, а па сабекошце паслуга будзе каштаваць 4.690 рублёў, — кажуць Еўрарадыё ў Разлікова-інфармацыйным цэнтры ЖЭСаў №№ 10, 24 і 55.

Але чамусьці ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі Еўрарадыё тлумачаць, што гэта перакананне цалкам няправільнае. І даюць сваё тлумачэнне, якое яшчэ больш блытае:

“Эканамічна абгрунтаваныя выдаткі — гэта не 100%, гэта сярэдняя велічыня па ўсей рэспубліцы”.

Далей — цікавей! Згодна з версіяй Міністэрства ЖКГ, ёсць “спецыяльны алгарытм разліку з улікам дадзеных рэспубліканскага сабекошту”. Той алгарытм... нельга агучыць, бо “канфідэнцыйная інфармацыя”.

“Я ж не магу вам даваць сабекошты, гэта канфідэнцыйная інфармацыя”, — рэзюмуюць у міністэрстве.У рэшце рэшт у Міністэрстве ЖКГ прызнаюць, што лічба 13,7% не ўтрымлівае разлікаў на электраэнергію і газ.

Гэта сума камунальных па кватэры, без коштаў за “энергетыкаў”, вылічаная паводле самых нізкіх тарыфаў. Сюды ўваходзіць аплата за тэхабслугоўванне, карыстанне ліфтам, вада-каналізацыя, вываз смецця і падагрэў вады”, — гавораць у Міністэрстве ЖКГ.

Еўрарадыё параўнала тарыфы ў жыроўцы з поўным пакрыццём эканамічна абгрунтаваных выдаткаў у Пастанове ўраду і атрымала зусім цікавыя лічбы.На 100% беларусы аплачваюць вываз смецця і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адкідаў.

На 40% аплачваем паслугу тэхабслугоўвання, у столькі ж ад рэальнага кошту абыходзіцца нам падагрэў вады. Карыстанне ліфтам беларусы сплачваюць на 36%.

Ваду-каналізацыю — амаль на 30%.

Відавочна, што, не маючы таго самага сакрэтнага алгарытму Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, вылічыць 13,7% немагчыма. Цікава, што паводле звестак, пададзеных у антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС, па выніках 2011 года тарыфы для насельніцтва пакрывалі 25,9% выдаткаў.

Фота: groundlevelsystems.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі