За студзень афіцыйных беспрацоўных стала больш на 8,5%

Як адзначае БЕЛТА, гэта на 11% менш, чым год назад, і на 8,5% больш у параўнанні з 1 студзеня 2012 года.

Больш за ўсё новых беспрацоўных стала на Гомельшчыне — 2900 чалавек. Найменш беспрацоўе павялічылася ў Мінску — 1200 чалавек. Агулам жа статус беспрацоўнага ў студзені атрымалі больш за 16 тысяч грамадзян.

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў студзені склаў 105 тысяч рублёў. Гэта прыкладна 15% бюджэту пражытковага мінімуму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі