За "масавае бяздзеянне" ўсё ж караць не будуць

Пра гэта парталу TUT.BY паведаміў дэпутат Анатоль Глаз. Нагадаем, першапачаткова да пікетаў прыраўноўвалася нават бяздзеянне, арганізаванае для публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных настрояў ці пратэсту. У канчатковым варыянце пікетам лічыцца толькі "здзяйсненне пэўнага дзеяння". Пакуль няясна, якім чынам будзе вызначацца намер людзей здзейсніць якую-небудзь дзею.

Нагадаем, змены ў закон былі прынятыя дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў увечары 3 кастрычніка адразу ў двух чытаннях. Пра яго прыняцца стала вядома толькі ўчора ўвечары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі