За 200 еўра метэаролагі назавуць вашым імем буру

Паслуга каштуе 199 еўра і разлічаная на мужчын, якія хочуць даць цыклону сваё імя або мянушку. Жаночыя імёны антыцыклонаў ужо прададзеныя, хоць каштавалі даражэй — 299 еўра, адзначае Lenta.ru.

Калі пакупнікі не знойдуцца, метэаролагі выставяць лоты на інтэрнэт-аўкцыён Ebay.

Універсітэцкая метэастанцыя за кошт продажу імёнаў фінансуе свае назіранні. Пакупнікі атрымліваюць спецыяльны сертыфікат.

Традыцыя надаваць цыклонам імёны ўзнікла ў Нямеччыне ў 1990-х гадах, калі моцныя зімовыя буры былі названыя Вівіян (Vivian) і Вібкэ (Wiebke).

Фота — ru.gdefon.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі