Украінскаму праваабаронцу беларускія памежнікі забаранілі ездзіць паўсюль

Як паведамляе БелаПАН, 30 верасня памежнікі не дазволілі яму праехаць у Беларусь. Сябра Усеўкраінскай моладзевай грамадскай арганізацыі "Фундацыя рэгіянальных ініцыятываў" ехаў цягніком Кіеў — Мінск. Пры праверцы дакументаў памежнікі выявілі, што яго прозвішча знаходзіцца ў спісе неўязных. Падставаў для забароны ўезду памежнікі назваць не змаглі. Сянько высадзілі з цягніка.

Памежнікі пратрымалі праваабаронцу тры гадзіны. Потым яму вярнулі пашпарт са штампам пра забарону на ўезд без указання даты забароны і краіны, у якую забаронены ўезд. Актывіст быў вымушаны купіць зваротны квіток на электрычку да Чарнігава за свой кошт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі