Выкуплены Статут ВКЛ 1588 года пакажуць ужо ў жніўні

Пра гэта Еўрарадыё распавёў дырэктар музея Аляксей Бацюкоў. Па яго словах, зараз ідзе мантаж адмысловай вітрыны для рарытэтнай кнігі:

Бацюкоў: "Я ўжо з'ездзіў у Маскву, заплаціў за вітрыну з сістэмай клімат-кантролю. І на працягу трох тыдняў будзе выконвацца гэтая вітрына. Пасля чаго мы яе прывязем у Магілёў і выставім Статут. Кніга будзе раскрытая на той старонцы, дзе ёсць слова "беларускі".

Нагадаем, што грошы на ўнікальнае выданне збіралі ўсёй Беларуссю — 15 тысяч долараў сабралі грамадзяне, а 30 тысяч дала кампанія "Альпары". У Беларусі гэта адзіны арыгінальны асобнік Статута ВКЛ 1588 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі