Вікторыя Азаранка прылятала на некалькі дзён у Беларусь

На сваім сайце Вікторыя піша, што адчувае сябе добра і шчаслівая быць сярод родных і бачыць іх твары. І з жалем дадае: "Я тут не надоўга... Напэўна, толькі некалькі дзён!"

Яшчэ нядаўна Азаранка была ў Нью-Ёрку, дзе ўдзельнічала ў адкрытым чэмпіянаце ЗША і дайшла да фіналу. На сваім сайце яна змясціла і некалькі здымкаў са сваіх падарожжаў па горадзе, які ёй падаўся шумным, але цікавым. У Беларусь Вікторыя прыляцела з набытымі там падарункамі.

Фота — vikaazarenkatennis.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі