Вікторыя Азаранка — трэцяя ракетка свету!

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка сёння стала трэцяй ракеткай свету. Пра гэта сведчыць абноўлены рэйтынг тэнісістак.

За два апошнія тыдні Азаранка паднялася на дзве пазіцыі і абыйшла расіянку Веру Званарову і Кім Клійстэрс з Бельгіі. На чале рэйтынгу застаецца Каралін Вазняцкі з Даніі, на другое месца выйшла Марыя Шарапава, расіянка беларускага паходжання.

У чэмпіёнскай гонцы беларуска засталася на пятым месцы.

Адзначым, што беларуска Настасся Якімава з 84-га месца паднялася на 79-е месца. Вольга Гаварцова з 110-га перамясцілася на 113-е.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі