Віктар Манаеў стаў народным артыстам
Гэтае ганаровае званне акцёру Купалаўскага тэатра прысудзілі 1 ліпеня.
Віктар Манаеў нарадзіўся 7 жніўня 1958 года ў Мінску. У 1980 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. У Купалаўскім тэатры ўжо 31 год.
Сярод яго найлепшых роляў — Лёнька Адуванчык ў спектаклі “Радавыя”, Мікіта Зносак у “Тутэйшых”, Норман у “Касцюмеры”. Увогуле актор бліскуча увасобіў на сцэне дзясяткі вобразаў. У бягучым рэпертуары Віктар Манаеў грае Чычыкава ў “Мёртвых душах”, Кручкова ў “Пінскай шляхце”, Дзеда Жабрака ў спектаклі “Сымон-музыка”.
Еўрарадыё далучаецца да віншаванняў і зычыць Віктару Манаеву моцнага здароўя і творчага доўгажыхарства.