Усе дарогі Беларусі вольныя для руху транспарту

За мінулыя суткі падраздзяленні МНС 156 разоў дапамагалі выцягваць са снегавых заносаў 224 транспартныя сродкі. Гэта тычылася як легкавых аўтамабіляў, так і грузавікоў, рэйсавых аўтобусаў, машын хуткай дапамогі. У гэтых транспартных сродках знаходзілася 535 чалавек. Работнікі псіхалагічнай службы МНС аказалі дапамогу 14 грамадзянам.

Застаюцца неадрамантаванымі дахі двух жылых дамоў і 49 ельскагаспадарчых будынкаў. Пацярпелых няма.

Працягваецца ўборка снегу з праезных частак дарог усіх узроўняў, з двароў населеных пунктаў. Увесь час вядзецца маніторынг дарожнай сітуацыі, інфармуюць naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі