Ураган "Сэндзі" стаў галоўным "героем" сацыяльных сетак
Знакамітасці і палітыкі каментуюць падзеі ў ЗША на сваіх старонках у Facebook і Twitter, змяшчаюць здымкі.
Адныя, што знаходзяцца ў Нью-Ёрку альбо Вашынгтоне, заклікаюць маліцца і думаць пра добрае. Іншыя, якія далёка ад эпіцэнтру падзеяў, заклікаюць не распаўсюджваць негатыў і паніку.
Губернатар штата Нью-Ёрк Эндру Куіма "запосціў" каля сотні "твітаў" пра ўраган, яшчэ больш іх напісаў губернатар Нью-Джэрсі Крыс Крысці, паведамляе РІА "Новости".
Нагадаем, на раніцу 30 кастрычніка ўжо ёсць звесткі пра 13 ахвяраў урагану, які абрынуўся на ўсходняе ўзбярэжжа Злучаных Штатаў.