Удзельнікі лонданскага марафона ўшанавалі памяць ахвяр бостанскага тэракту

Перад стартам спартоўцы, якія прымаюць удзел у лонданскім марафоне, зладзілі хвіліну маўчання ў памяць ахвяр тэракту ў амерыканскім Бостане, паведамляе interfax.by са спасылкай на брытанскую тэлевізію.

Нагадаем, што ад выбухаў на фінішы марафона ў Бостане тры чалавекі загінулі і каля 180 атрымалі раненні. У арганізацыі выбухаў вінавацяць выхадцаў з Расіі братоў Царнаевых. Адзін з іх, Тамерлан, загінуў у перастрэлцы з паліцыяй. Другога, Джахара, арыштавалі пасля ранення.

Фота — ojde.biz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі