У Венецыі стартаваў штогадовы карнавал

Паводле канцэпцыі свята, усе плошчы, вуліцы, каналы і масты Венецыі ў бліжэйшыя дні ператворацца ў сапраўдныя тэатральныя памосты, дзе пройдуць дзясяткі спектакляў.

Як інфармуе РБК, гулянні адкрыліся на плошчы Сан-Марка, дзе ўсталявалі фантан з чырвоным віном. А каля ўваходу ў Вялікі канал збудавалі дзевяціметровую драўляную статую быка, якую спаляць у апошні дзень карнавалу. Ён, дарэчы, працягнецца да 21 лютага.

Адна з самых маляўнічых цырымоній карнавалу адбудзецца ў суботу, 12 лютага. У гэты дзень са стометровай званіцы на цэнтральнай плошчы горада ў натоўп спусціцца "анёл". Гэты паказ зазвычай збірае найбольш гледачоў на карнавале.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі