У Венесуэле могуць адбыцца перавыбары прэзідэнта

Нагодай стала здароўе кіраўніка Адзінай сацыялістычнай партыі Венесуэлы. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на амерыканскія СМІ. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма. Аднак палітолагі адзначаюць, што аднаўленне Чавеса пасля аперацыі зацягваецца.

Нагадаем, Чавес перанёс аперацыю на пачатку снежня, і яна прайшла з ускладненнямі. Пасля выдалення ракавай пухліны ў палітыка пачалося запаленне дыхальных шляхоў. Афіцыйна паведамляецца, што здароўе палітыка паляпшаецца.

Аднак апазіцыя спасылаецца на лекары, знаёмых з сітуацыяй. Раней яны заявілі, што Чавес можа не перажыць наступную вясну.

Паводле закону, калі прэзідэнт не будзе прыведзены да прысягі ў належны тэрмін, апазіцыя мае права патрабаваць перавыбараў на працягу 30 дзён.

Фота — livestory.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі