У супермаркеты Бельгіі трапілі бананы з какаінам

Наркотык быў пафасаваны ў пластыкавыя пакеты, а яны былі складзеныя ў скрыні паміж садавіной, перадае РБК са спасылкай на бельгійскія СМІ. Мяркуецца, што прычынай стала памылка кантрабандыстаў. Замест таго, каб адвезці скрыні з какаінам на склады наркадылераў, кур'еры даставілі іх па адрасах, паказаных на фіктыўных накладных.

Афіцыйны прадстаўнік сеткі Colruyt заявіў, што ўвесь наркотык быў выяўлены да таго, як тавар патрапіў на прылаўкі крам.

Агулам сярод бананаў было схавана 65 кг наркотыку. Кошт гэтага грузу на чорным рынку складае 3,2 мільёна еўра.

Фота — fotodes.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі