У Мінску сёння будуць судзіць траіх маладафронтаўцаў

Колькі ўдзельнікаў “Чарнобыльскага шляху” разам з імі правялі ноч у Савецкім РУУС, таксама дакладна невядома. Вось што распавяла Еўрарадыё праваабаронца Наста Лойка:
120427 Loika.mp3
“Мы дакладна ведаем, што сёння ў судзе Савецкага раёна будуць судзіць трох “маладафронтаўцаў” — Міколу Дземідзенку, Міхася Мускага і Рамана Васільева. За што, у выніку складзеных пратаколаў, мы, на жаль, не ведаем. І дапускаем, што там будуць большую колькасць людзей судзіць. Бо супрацоўнікі міліцыі ў розны час давалі розную інфармацыю. Спачатку, што каля 30 затрыманых, потым — што ўсіх вызвалілі. Хаця дакладна вядома, што нікога не вызвалялі ўчора вечарам з Савецкага РУУС”.

У колькі будуць судзіць “маладафронтаўцаў”, інфармацыі няма. Па словах Лойкі, гэта адміністрацыйныя справы і ўсё будзе залежыць ад таго, у колькі затрыманых прывязуць у суд з міліцэйскага пастарунку. А гэта можа быць і цягам бліжэйшай гадзіны, і пасля абеду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі