У сакавіку МАЗ будзе працаваць па чатыры дні ў тыдзень

Інфармацыя пра пераход Мінскага аўтамабільнага завода на чатырохдзённы працоўны графік з’явілася ў інтэрнэце напрыканцы мінулага тыдня. Сёння яе пацвердзіла прэс-сакратар прадпрыемства Юлія Катыш, патлумачыўшы змены “ўнутранымі прычынамі”. Працоўныя дні з сакавіка пераносяцца на кастрычнік і лістапад.

Намеснік дырэктара прадпрыемства Уладзімір Дзянісаў каментаваць сітуацыю адмовіўся, спаслаўшыся на некампетэнтнасць. Тым часам супрацоўнік МАЗа на ўмовах ананімнасці расказаў Еўрарадыё, што чатырохдзённы працоўны тыдзень на прадпрыемстве можа быць ўведзены і ў красавіку. Прычына — вялікія складскія запасы тэхнікі: больш за восем тысяч машынаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі