У Польшчы затрымалі 19 патэнцыйных тэрарыстаў

Служба бяспекі Польшчы паведаміла аб затрыманні 19 чалавек, якіх падазраюць у вырабе выбуховых прылад. Арышты былі праведзены па ўсёй краіне падчас аперацыі па выяўленні магчымых памагатых "нарвежскага стралка" Андэрса Брэйвика, паведамляюць інфармагенцтвы.

На думку следства, нехта з арыштаваных можа быць датычны да падзеяў у Нарвегіі. Па адной з версій, Брэйвіку маглі дапамагчы парадамі па вырабе бомбаў.

Нагадаем, што  Андэрс Брейвик арганізаваў 22 ліпеня гэтага года двайны тэракт у Нарвегіі. У выніку падрыву начыненага выбухоўкай аўтамабіля ў дзелавым квартале Осла і расстрэлу падлеткавага лагера на востраве Утэя загінулі 77 чалавек і 96 атрымалі раненні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі