У Пецярбургу падпалілі беларуса
На Сянной плошчы расійскага горада мужчыну аблілі гаручай вадкасцю.
У цяжкім стане ён змешчаны ў апёкавую рэанімацыю. Як паведамляюць расійскія СМІ, у 38-гадовага беларуса тэрмічны апёк спіны і рук. Перад стратай прытомнасці ён паведаміў, што падпаліў яго невядомы мужчына.
Высветлілася, што ў Пецярбургу беларус жыў без рэгістрацыі, нідзе не працаваў. У Расію ён прыехаў з Гродна.