У парадку дня сённяшняга Савета ЕС Беларусі няма

25 чэрвеня ў Люксембургу сустракаюцца міністры замежных справаў краін ЕС. У праграме паседжання Беларусі не значыцца.

Нагадаем, 19 чэрвеня на слуханнях па Беларусі ў Камітэце замежных спраў Еўрапарламента высокі чыноўнік знешнепалітычнай службы ЕС Гунар Віганд заявіў пра далейшае пашырэнне "чорнага спісу" Еўрасаюзу. Па яго словах, санкцыі будуць пашырацца, пакуль афіцыйны Мінск не вызваліць усіх палітвязняў.

Гунар Віганд: "Мы бачым сігналы, але не бачым вызваленняў... Выхад на волю Саннікава і Бандарэнкі не змяніў стратэгію ЕС. Мяч не перайшоў на бок ЕС, як нехта кажа ў Мінску. Ён застаецца на мінскай частцы поля. І ЕС не будзе займацца гандлем палітычных зняволеных".

Выглядае, што Савет ЕС не прымае чарговае рашэнне па Беларусі, бо спадзяецца на вызваленне палітзняволеных падчас блізкай амністыі, прымеркаванай да Дня незалежнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі