У Нямеччыне абралі прэзідэнта

Ён атрымаў падтрымку амаль 1000 чальцоў Федэральнага сходу, куды ўваходзяць дэпутаты бундэстага і прадстаўнікі федэральных земляў. У найбліжэйшай саперніцы Гаўка, журналісткі Беаты Кларсфельд, 126 галасоў. Гісторыку Олафу Розе дасталіся толькі тры галасы. Яшчэ 108 дэпутатаў устрымаліся ад падтрымкі ўсіх кандыдатураў.

Нагадаем, што папярэдні прэзідэнт Нямеччыны Крысціян Вульф змушаны быў сысці ў адстаўку ў лютым па абвінавачанні ў карупцыі.

Фота: obozrevatel.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі