У Мінску затрымалі лідара нацболаў Яўгена Контуша

Контуша ўжо затрымлівалі 6 снежня і вінавацілі ў дробным хуліганстве. Справа была звязаная з акцыяй, праведзенай невядомымі 3 снежня каля будынка Белтэлерадыёкампаніі. Тады невядомыя выплюхнулі вядро вараных локшынаў на ганак будынку. "Ешце самі сваю локшыну, мы жадаем атрымліваць праўдзівую і сумленную інфармацыю пра аб'ектыўную рэальнасць!" — гаварылася ў звароце ўдзельнікаў акцыі да супрацоўнікаў БТ. Адказнасць за акцыю ўзялі на сябе беларускія нацыянал-бальшавікі.

Пры першым затрыманні Контуша суд Першамайскага раёна прызнаў, што матэрыялы на яго не адпавядаюць рэчаіснасці, і адправіў іх на дапрацоўку. Сёння нацбол пайшоў у міліцыю, каб закрыць справу. Аднак у пастарунку яго затрымалі і зноў завезлі ў суд, перадае БелаПАН. Міліцыянты вінавацяць яго ў дачы заведама ілжывых сведчанняў, бо Контуш адмовіўся паведаміць, хто выплюхнуў вядро з локшынамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі