У Мінску пройдзе “форум” сучаснай харэаграфіі

Адразу дзве танцавальныя прэм’еры албудуцца на пляцоўках Мінска 22-га лістапада. Тэатр сучаснай харэаграфіі D.O.Z.SK.I запрашае паглядзець мініяцюры “Нічога агульнага” і “Low Frequency”. Разам з D.O.Z.SK.амі на сцэну РТБД выйдзе польскі тэатр “Завіраванне”, які вязе ў Мінск спектакль пад назвай “Блізкасць”.

Паралельна са спектаклямі, D.O.Z.SK.I і “Завіраванне” рыхтуюць 3 майстар-класы, па выніку якіх абодва тэатры зладзяць яшчэ адну адкрытую імпрэзу. Яны пройдуць 21, 23 і 24 лістапада.

“21-га -23-га – гэта рабочы працэс, людзі могуць прыходзіць і глядзець, - тлумачыць адзін з харэографаў D.O.Z.SK.I Зміцер Залескі. - А вось так званы адкрыты урок будзе 24-га лістапада. На двух папярэдніх мастэр-класах мы будзем напрацоўваць, а ў выніку, па прапанове польскага боку, складзем гэта ў невялікі перфоманс. Гэты майстар-клас будуць весці палякі і мы з Вольгай Скварцовай”.


У гэты ж дзень, 22-га кастрычніка, на вялікай сцэне к/з Мінск тэатр сучаснага танца “Каракулі” адсвяткуе сваё 3-годдзе. Зоркі склаліся так, што у двух выбітных тэатраў не толькі супалі даты канцэртаў, але і даты майстар-класаў і нават назвы двух спектакляў – сваю “Блізкасць” прывязе ў Мінск і госць “Каракуляў”, тэатр сучаснага танца "Voices" Dance Company з Кішынёва. Самі акцёры вельмі смуткуюць, што два такія цікавыя мерапрыемствы адбудуцца ў адзін дзень, а гледачам-аматарам сучаснай харэаграфіі давядзецца бадай што выкідваць на пальцах, на якую з імпрэзаў адправіцца. Бо і там, і там, абяцаюць акцёры, будзе на што паглядзець.

Яшчэ адзін госць “Каракуляў”"Lyubashin brothers group" з Санкт-Пецярбургу. Аляксандр Любашын – харэограф тэатру з Піцера, абяцае паказаць Мінску светлавое шоў, распавядае мэнэджар “Каракуляў” Вераніка Сафаловіч:

“У сваіх спектаклях ён любіць выкарыстоўваць відэапраекцыі, светлавыя эфекты і будуе спектакль на аснове ўсіх магчымых светлавых фокусаў. Адзін са спектакляў, якія пакажуць піцерцы, называецца "Morning Valentine", дзе будуць выкарыстоўваюцца камеры, жывыя здымкі, і жывое праецыраванне ў рэжыме он-лайн на экране”.

Самі "Каракулі" выйдуць на сцэну са спектаклем “Краскі” якім распавядуць пра ўзаемапранікненне людзей адно ў аднаго.

Жадаючым трапіць на мастэр-класы да тэатра “Каракулі”, паведамляем даты: 21-га кастрычніка  мастэр-клас харэографа Любашына, 23-га кастрычніка - запрашае харэограф “Каракуляў” Вольга Лабоўкіна, а ўвечары 23-га – прыходзьце на мастар-клас ад харэографаў з Кішынёва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі