У Мінску была спроба сілавога захопу чаргі ў абменнік

Група асобаў неславянскай знешнасці спрабавала адцясніць іншых людзей з чаргі да абменніку “Беларусбанка”. Там існуе запіс на чаргу, у якой стаіць болей за 200 чалавек. У канфлікце удзельнічалі болей за 50 чалавек са сталай чаргі і каля 25 чалавек, што спрабавалі захапіць першыя месцы.

Бойкі не было, аднак у некаторых жанчын засталіся сінякі на руках. Калі сітуацыя пачала накаляцца, вылікалі міліцыю, а затым прыбыў і АМАП, які ўвёз нападнікаў. Дарэчы, такая атака здараецца не ўпершыню. 16 траўня таксама прыходзілі невядомыя, але іх было ўдвая меней, паведамляе Хартыя-97 са спасылкай на Інтэрфакс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі